У чацвер у Беларусі будзе да +29
Лета не спяшаецца пакідаць Беларусь / Еўрарадыё
5 верасня ў Беларусі захаваецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер чакаецца ўсходні: уначы — ад слабога да ўмеранага, удзень — умераны.
Тэрмометры пакажуць уначы 10-16 градусаў цяпла. Удзень чакаецца ад +23 па паўночным усходзе да +29 па паўднёвым захадзе краіны.