У чацвер амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы
У верасні ў Беларусі / t.me/narachanka/
Уначы ў чацвер, 12 верасня, месцамі пройдуць дажджы, удзень яны прагназуюцца амаль па ўсёй Беларусі. У асобных раёнах магчымыя моцныя дажджы і навальніцы.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +11 да +17 градусаў (у Мінску — ад +15 да +17), у дзённыя гадзіны — 18-24 цяпла (на ўсходзе краіны — да +28, у сталіцы — ад +22 да +24).
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў пятніцу і суботу.
vk.com/belgidromet