У цэнтры Мінска сёння абмяжуюць рух — вайскоўцы трэніруюцца
Увечары на гадзіну перакрыюць плошчу Перамогі.
У цэнтры Мінска сёння з 21.00 да 22.00 часова абмяжуюць рух транспарту — гэта звязана з правядзеннем трэніровак зводнай роты ганаровай варты на плошчы Перамогі.
З-за гэтага зменяцца маршруты наземнага транспарту. З 21.00 да 22.00 аўтобусы гарадскіх маршрутаў нумароў 100, 115Э будуць аб’язджаць плошчу па вуліцах Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, Змітрака Бядулі і Казлова, у абодвух напрамках і без прыпынкаў на змененым участку маршрута.
Аўтобусы маршруту нумароў 18, 26 пройдуць па Захарава, Першамайскай, Змітрака Бядулі, Казлова, праспекце Машэрава ў абодвух напрамках. У напрамку Навінак гэтыя аўтобусы будуць спыняцца на прыпынку “праспект Незалежнасці”, а ў напрамку ДС Усходняя — на прыпынку “Казлова”.
Рух аўтобусаў прыгараднага маршруту нумар 300Э ад аўтавакзала “Цэнтральны” арганізуецца па Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, Змітрака Бядулі, Казлова, праспекце Незалежнасці і далей па маршруце. У адваротны бок аўтобус ідзе па праспекце Незалежнасці, Казлова, Змітрака Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Свярдлова, праспекце Незалежнасці, Бабруйскай, перадае БЕЛТА са спасылкай на прадпрыемства “Мінсктранс”.