У цэнтры Мінска кіроўца аўтобуса пераблытаў педалі і выехаў на тратуар
На месцы ДТЗ / t.me/gaiminsk/
У цэнтры Мінска кіроўца аўтобуса пераблытаў педалі і выехаў на тратуар. Чатыры пасажыры былі завезеныя ў медустанову для абследавання.
Як пішуць даішнікі, здарэнне адбылося ўвечары ў сераду на Бабруйскай вуліцы. 62-гадовы кіроўца МАЗа паварочваў на праспект Незалежнасці. Аднак нешта пайшло не так. У выніку аўтобус наехаў на раздзяляльную агароджу, а пасля выехаў за межы праезнай часткі.