У Бярозаўскім раёне міліцыянераў просяць дапамагчы "выбіць" доўг
Сумы невялікія — 45-80 рублёў (ілюстрацыйнае фота) / Euroradio
У Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці міліцыянераў просяць дапамагчы "выбіць" доўг. У верасні ў мясцовы РАУС паступілі ўжо дзве такія просьбы. Спачатку міліцыю папрасіла дапамагчы жыхарка вёскі Ярцэвічы. Паводле слоў жанчыны, яе аднавясковец не вяртае ёй 45 рублёў. Праз чатыры дні дапамогі папрасіла жыхарка вёскі Мормажава. Яе знаёмая не вяртае ёй доўг у памеры 80 рублёў.
Міліцыя не ўдакладняе, ці паўздзейнічала яна на даўжнікоў і ці былі вернутыя грошы.