У Бухарэсце легкавік урэзаўся ў браму пасольства Расіі, кіроўца загінуў
Раніцай 6 красавіка ў Бухарэсце легкавік на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў браму пасольства Расіі. Па адной версіі, пасля ўдару аўтамабіль загарэўся. Па іншай, мужчына, які ім кіраваў, падпаліў сябе. Ён загінуў.
Відавочна, што кіроўца дзейнічаў наўмысна. Яго машына пратараніла агароджы, выстаўленыя ўздоўж плота пасольства на фоне пратэстаў супраць расійскай агрэсіі ва Украіне.