У Брэсце ў "Мерсэдэс" кінулі кактэйль Молатава (фота)

У Брэсце ў "Мерсэдэс" кінулі кактэйль Молатава (фота)

У Брэсце праваахоўнікі шукаюць невядомага чалавека, які кінуў дзве бутэлькі з запальнай сумессю. Яны разбіліся каля аўтамабіля "Мерсэдэс Бэнц" 2014 года выпуску. Агонь пашкодзіў шыну і дыск задняга правага кола аўтамабіля. Шкода ацэньваецца ў 1500 рублёў.

На сайце Следчага камітэта паведамляецца, што здарэнне адбылося 10 ліпеня ў прамежку з 00 да 09 гадзін.

Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу за замах на наўмыснае пашкоджанне маёмасці ў асабліва буйным памеры.

На месцы  здарэння следчыя сабралі аскепкі бутэлек і рэшткі кола. Па рэчыўных доказах пройдзе шэраг экспертызаў.

У Брэсце ў "Мерсэдэс" кінулі кактэйль Молатава (фота)