У Бразіліі вырашылі заблакаваць X пасля шматмесячнай спрэчкі з Іланам Маскам
Ілан Маск / Reuters
Суддзя Вярхоўнага суда Бразіліі Аляксандр дэ Мораес пастанавіў заблакаваць сацсетку Х (былы твітар). Ужо ў суботу карыстальнікі пачалі паведамляць аб немагчымасці атрымаць доступ да платформы.
Рашэнню папярэднічала шматмесячная спрэчка ўладаў Бразіліі з уладальнікам сацсеткі Іланам Маскам. У Бразіліі патрабавалі, каб кампанія адкрыла прадстаўніцтва і рэагавала на запыты аб абмежаванні доступу да акаўнтаў, якія абвінавачваюцца ў распаўсюдзе фэйкавых навін. Але Маск адмовіўся ад супрацы.
Бразілія — 4-ая ў свеце краіна па колькасці карыстальнікаў Х.