Юнака з Магілёва вінавацяць у адмаўленні генацыду беларускага народу

Магілёўца вінавацяць у адмаўленні генацыду

Магілёўца вінавацяць у адмаўленні генацыду / Генпракуратура

У адмаўленні генацыду беларускага народу сілавікі абвінавачваюць 18-гадовага жыхара Магілёва. Пра гэта паведаміла прэс-служба Генпракуратуры.

Паводле інфармацыі ведамства, падставай для пераследу стаў каментар. Юнак напісаў яго ў верасні 2024 года ў агульнадаступным чаце Тэлеграма, дзе быў адміністратарам.

"Адмаўляў агульнавядомыя гістарычныя факты, у прыватнасці планамернае знішчэнне нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх памагатымі насельніцтва БССР у гады ВАВ, а таксама існаванне плана "Ост" нацысцкай Германіі", — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

За такі каментар магілёўцу пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер яго ўзялі пад варту.

На відэа Генпракуратуры можна заўважыць, што на допыт юнака прывялі ў кайданках з рукамі, скутымі за спінай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.