У Бешанковічах свята — зноў узводзяць пантонны мост праз Заходнюю Дзвіну

Пантонны мост / t.me/modmilby/
У Бешанковічах свята — зноў узводзяць пантонны мост праз Заходнюю Дзвіну. Яго даўжыня складае больш за 150 метраў, ён здольны вытрымаць нагрузку каля 20 тон.
Пастаянны мост не будуюць, відаць, з-за адсутнасці сродкаў. Таму штогод у пачатку траўня вайскоўцы наладжваюць пераправу, якая звязвае дзве часткі пасёлка, і абслугоўваюць яе. Восенню пантонны мост зноў разбяруць, і людзям давядзецца альбо перабірацца праз раку, альбо ехаць па аб'язной дарозе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.