У Бельгіі выпусцілі шакалад з фота Лукашэнкі і яго цытатамі

У Бельгіі выпусцілі шакалад з фота Аляксандра Лукашэнкі і яго цытатамі. Ён мае назву “Апошні дыктатар Еўропы” і прадаецца на папулярным інтэрнэт-сервісе. Поўны набор каштуе каля 90 еўра, піша “Наша ніва”. Пліткі маюць памер 13 на 13 сантыметраў. Сярод цытат Лукашэнкі ёсць і такія: “Лепш быць дыктатарам, чым геем”, “Калі жанчына лесбіянка, то гэта недапрацоўка мужчыны”.