У беларускім футболе — расісцкі скандал
Інцыдэнт адбыўся падчас матча "Нёман" — "Дынама" (Мінск).
Дынамавец Арцём Быкаў падчас гульні зрабіў расісцкае выказванне на адрас камерунскага легіянера "Нёмана" Гі Эсаме. Гэта чуў яшчэ адзін гулец гродзенскай каманды — Ігар Ясінскі.
Сітуацыя выклікала вялікі розгалас. Галоўны трэнер "Нёмана" Сяргей Саладоўнікаў заявіў, што для яго цяпер няма такога футбаліста, як Арцём Быкаў. Настаўнік дынамаўцаў Роберт Маскант, у сваю чаргу, адзначыў, што расізм — гэта непрымальна. Ён паабяцаў, што пакарае гульца сваёй каманды, калі той дапусціў расісцкія выказванні.
Пазней сам Гі Эсаме паведаміў у каментары Goals.by, што Быкаў пасля гульні папрасіў у яго прабачэння. Футбаліст "Нёмана" лічыць на гэтым канфлікт вычарпаным.
Фота Эсаме — offside.by