У беларускіх дзіцячых садках з'явіліся "вайскова-патрыятычныя" групы

Вайскова-патрыятычная група ў дзіцячым садку / t.me/gorooorsha
У дадатак да вайскова-патрыятычных класаў у беларускіх школах цяпер з'явіліся і "вайскова-патрыятычныя групы" ў дзіцячых садках.
Напрыклад, такая група існуе ў дзіцячым садку ў гарадскім пасёлку Балбасава Аршанскага раёна.
"Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі выхаванцы ваенна-патрыятычнай групы "Пілоты" дзіцячага сада № 5 г. п. Балбасава разам з педагогамі і старшынёй Балбасаўскага пасялковага выканаўчага камітэта Рычковым А. А. усклалі кветкі да помнікаў загінулым героям", — паведамляе тэлеграм-канал "Адукацыя Аршанскага раёна".
На фота бачна, што выхаванцы вайскова-патрыятычнай групы маюць уласную форму — верагодна, для фотасправаздач па ідэалагічна-патрыятычным выхаванні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.