У Беларусі затрымалі за хабар дырэктараў буйных мясакамбінатаў
Затрыманне злачынцаў / Аператыўная здымка МУС
У Беларусі спынена "шэрая" схема экспарту мясной прадукцыі, паведамляе МУС.
Злачынную структуру стварылі дырэктары буйных дзяржаўных мясакамбінатаў разам з беларускімі і замежнымі камерсантамі.
Кіраўнікі камбінатаў сістэматычна атрымлівалі ад бізнэсоўцаў хабар за першачарговую і бесперашкодную адгрузку мясной прадукцыі. Далей мяса вывозілася ў краіны СНД. Злачынная схема дзейнічала некалькі гадоў, а памер разавых хабараў перавышаў 10 тысяч даляраў.
Затрыманні ўдзельнікаў групы прайшлі ў пачатку кастрычніка ў Пінску і Жлобіне. Службовыя асобы затрыманыя з доказамі злачынства ў момант атрымання новых грашовых сум.
Распачатыя крымінальныя справы за атрыманне і дачу хабару ў асабліва буйных памерах.
Каментарый МУС.