АМАП затрымаў кіраўнікоў дарожна-будаўнічых прадпрыемстваў

Байцы АМАП затрымалі кіраўніка дарожна-будаўнічага прадпрыемства / МУС Беларусі
Па падазрэнні ў хабарніцтве байцы АМАП уварваліся да трох кіраўнікоў дзяржаўна-будаўнічых прадпрыемстваў у віцебскай вобласці. Факты хабарніцтва выявілі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, паведамляе прэс-служба МУС.
Паводле звестак міліцэйскага ведамства, кіраўнікі дарожна-будаўнічых прадпрыемстваў падпісвалі дамовы з камерцыйнымі арганізацыямі "на аказанне паслуг па ўтылізацыі будаўнічых адходаў". За гэта яны атрымалі хабар у памеры больш за 100 тысяч рублёў.
"Пры сілавой падтрымцы АМАПа траіх жыхароў Віцебска і Наваполацка затрымалі на месцы злачынства", — заяўляюць у МУС.
У ведамстве падкрэслілі, што затрыманым пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.