У Беларусі за год стала менш шлюбаў і больш разводаў

У Беларусі стала менш шлюбаў

У Беларусі стала менш шлюбаў / pexels.com

У Беларусі ў 2024 годзе было зарэгістравана менш шлюбаў і больш разводаў, чым год таму. Адпаведную статыстыку апублікаваў Белстат.

Летась у Беларусі зарэгістравалі 46 242 шлюбы. Гэта прыкладна на 10 тысяч менш, чым у 2023 годзе.

А разыйсціся за 2024 год вырашылі 34 866 сем'яў. У 2023 годзе такіх было 33 962 — амаль на тысячу менш.

З гэтых даных можна зрабіць выснову, што ў 2024 годзе ў нашай краіне жыло толькі крыху больш за 9 мільёнаў чалавек. "Шлюбнасць", згодна з інфармацыяй Белстата, склала 5,1 на 1 тысячу жыхароў краіны. Гэта значыць, што насельніцтва Беларусі, узятае для разліку, складала прыкладна 9 мільёнаў 70 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.