У Беларусі за год асудзілі 34 крымінальных "аўтарытэтаў"

Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "На страже" заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй палкоўнік Альберт Ляговіч.



Паводле яго слоў, беларуская міліцыя паспяхова працуе над "развянчаннем" крымінальных статусаў крымінальных "аўтарытэтаў", выяўляе і спыняе новыя схемы, якія з'яўляюцца крыніцай даходаў удзельнікаў арганізаваных групаў.



За мінулы год былі асуджаныя 34 крымінальныя "аўтарытэты", якія прадстаўляюць практычна ўсе рэгіёны нашай краіны.

Фота — ria.ru