У Беларусі выраслі кошты на шэраг лекаў
У Беларусі павысілі цэны на шэраг лекаў / sb.by
Некаторыя лекі падаражэюць у Беларусі. Мінздароўя змяніла пастанову, якая рэгулюе цэны на шэраг прэпаратаў, і павысіла максімальныя ўзроўні для васьмі з іх.
Так, цэны вырастуць на "Эўфілін", прэпараты фоліевай кіслаты і "Фенабарбітал".
Павышэнне цэн у ведамстве тлумачаць тым, што падаражэлі імпартныя расходныя матэрыялы. Цяперашнія гранічныя максімальныя адпускныя цэны сталі стратнымі. Пасля павышэння, як кажуць у Мінздароўя, адпускныя цэны стануць роўнымі сабекошту лекаў.