У Беларусі плануюць праводзіць скрынінг нованароджаных на 36 захворванняў

Новорожденный

Цяпер праводзяць на пяць / pixabay.com

У Беларусі лекары да 2030 года хочуць праводзіць скрынінг нованароджаных на 36 спадчынных захворванняў. Цяпер скрынінг робіцца на пяць: фенілкетанурыю, прыроджаны гіпатырыёз, мукавісцыдоз, галактаземію, адрэнегенітальны сіндром.

Пра гэта распавяла загадчыца лабараторыі акушэрскай і гінекалагічнай паталогіі РНПЦ “Маці і дзіця”, кандыдат медыцынскіх навук Святлана Вік­тар.

Яна дадала, што скрынінг цяжарных дазваляе штогод выявіць больш за 1 000 выпадкаў прыроджаных паталогій развіцця плоду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.