У Беларусі падаражэў тэхагляд
З'явіліся новыя тарыфы на праходжанне дзяржтэхагляду, уведзеныя з 1 верасня.
Кошт тэхагляду (з ПДВ) складае:
для легкавога аўтамабіля з бензінавым рухавіком з колавай формулай 4х2 — 160 тысяч рублёў;
для легкавіка з колавай формулай 4х4 — 170 тысяч;
для легкавога аўтамабіля на дызельным або газавым паліве з колавай формулай 4х2 — 165 тысяч;
для легкавіка з колавай формулай 4х4 — 180 тысяч рублёў.
За тэхагляд матацыкла давядзецца аддаць 83 тысячы, мапеда — 66 тысяч, квадрацыкла — 103 тысячы рублёў.
Больш падрабязна гл. тут.