У Беларусі пачалі вырабляць камамбер, але амаль усё пойдзе на экспарт

Беларускі сыр / belmilk.by
Мінскі малочны завод зрабіў сыр камамбер, і яго ўжо можна паспытаць, піша Mlyn.by. Праўда, пакуль што купіць беларускі сыр з плесняй змаглі толькі жыхары Вілейкі.
Колькі каштуе беларускі камамбер? За 125 грам сыру трэба заплаціць 6,93 беларускага рубля. Пакуль невядома, калі ён з'явіцца ў масавым продажы.
На заводзе плануюць спачатку разабрацца з тэхналогіяй вытворчасці камамбера, а потым перайсці на сыр бры і іншыя варыянты сыроў.
Усяго на заводзе змогуць вырабляць 90 тон камамбера на месяц. Але ў асноўным усё пойдзе на экспарт — у Расію, Казахстан, Грузію, Азербайджан, Арменію, Узбекістан, Туркменістан адправяць да 90% вырабленай прадукцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.