У РФ знайшлі падроблены беларускі сыр, які прадавалі ад імя кампаніі-фантома
Расіяне так і не высветлілі, дзе сыр насамрэч зрабілі (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
У Кірэеўску ў Тульскай вобласці Расіі падчас праверкі ў краме знайшлі падроблены беларускі сыр, які прадавалі ад імя прадпрыемства-фантома пад назвай "Вытворчая кампанія Лідскае малако", якое нібыта знаходзілася ў падмаскоўным Дамадзедаве. Расспажыўнагляд так і не змог высветліць, дзе яго насамрэч зрабілі. Дакументы на прадукцыю былі несапраўдныя.
Падробкі беларускай прадукцыі ў РФ сустракаліся і раней.