У Беларусі аб'явілі пра новае "экстрэмісцкае фармаванне"
У МУС Беларусі аб'явілі пра новае "экстрэмісцкае фармаванне". Ім прызналі "групу грамадзян", "аб'яднаную тэлеграм-каналам "Буслы ляцяць" і чатам "Буслы ляцяць chat". Міліцыя піша, што стваральнікам, кіраўнікам і ўдзельнікам "экстрэмісцкага фармавання" пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Напярэдадні "экстрэмісцкімі фармаваннямі" прызналі групы грамадзян, аб'яднаныя інтэрнэт-сайтам "Дзе.чат" і ініцыятывай "Рабочых рух".