У Беларусь даставілі прах хакеіста Канстанціна Кальцова
Канстанцін Кальцоў / КХЛ
Прах хакеіста Канстанціна Кальцова даставілі ў Беларусь, піша "Наша Ніва" са словаў яго былой жонкі Юліі Міхайлавай.
"Прах быў дастаўлены ў Беларусь учора, у панядзелак. Наколькі я разумею, цяпер спрабуюць узгадніць месца для яго. Не ведаю, як доўга гэта зойме па часе", — падзялілася падрабязнасцямі жанчына.
Раней паведамлялася, што цела хакеіста крэміравалі ў Амерыцы.
Пра трагічную смерць экс-гульца Нацыянальнай хакейнай лігі і зборнай Беларусі Канстанціна Кальцова стала вядома ў ноч на 19 сакавіка. Пазней стала вядома, што спартовец зваліўся з гаўбца свайго нумару на 23-м паверсе гатэля. Агучваліся розныя версіі, у тым ліку суіцыд. Былая жонка Кальцова ўпэўненая, што здарыўся няшчасны выпадак.