У БАТЭ вяртаюцца Мікалай Сігневіч і Віталь Гайдучык

У БАТЭ вяртаюцца Мікалай Сігневіч і Віталь Гайдучык

У БАТЭ вяртаюцца Мікалай Сігневіч і Віталь Гайдучык. Футбалісты былі ў арэндзе ў клубах Грэцыі (Сігневіч — у “Платаніясе”, Гайдучык — “Астэрасе”) і яна скончылася. “Прессбол” адзначае, што абодва гульцы паводле кантрактаў належаць БАТЭ. Іх далейшы лёс залежыць ад перамоваў з клубам, па выніках якіх і стане вядома — застануцца яны ў Барысаве, ці пачнуць шукаць новыя каманды.

Абаронцу Віталю Гайдучыку 27 гадоў. У БАТЭ ён з зімы 2013 года, а да таго часу гуляў за брэсцкае “Дынама”. Нападаючаму Мікалаю Сігневічу 25 гадоў. Ён таксама ў Барысаве з 2013 года, куды перайшоў з Брэста.