У Батанічным садзе Мінска адкрыўся абноўлены "Японскі сад". Фотафакт

"Японский сад" в Ботаническом саду Минска

Да воднага каскада дадаліся новыя элементы / cbg.org.by

У Цэнтральным батанічным садзе ў Мінску адкрылася абноўленая экспазіцыя "Японскі сад". Яе тэрыторыю ўпрыгожылі ўваходныя вароты-торыі ва ўсходнім стылі, пергала са скамʼёй і традыцыйны чайны павільён.

Увосень 2024 года ў экспазіцыю дадалі водны каскад.

Шум вады, што падае з камянёў каскада, суседства халоднага каменя з групамі соснаў, хвойнымі кустамі і раслінамі стварае цудоўную атмасферу для адпачынку, сузірання і разважанняў.

У складзе экспазіцыі ёсць расліны тыповыя для ўсходніх садоў, такія як сакуры, дэкаратыўна-лісцевыя і прыгожаквітнеючыя кусты, хвойныя расліны, фармаваныя па традыцыйнай японскай тэхналогіі абрэзкі — "нівакі".

Час працы батанічнага сада — з 10.00 да 22.00.

"Японский сад" в Ботаническом саду Минска
"Японский сад" в Ботаническом саду Минска
"Японский сад" в Ботаническом саду Минска
"Японский сад" в Ботаническом саду Минска

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.