У Барысаве злавілі буйнога валютчыка, які меў амаль 14 тысяч долараў

Барысаўскія праваахоўнікі затрымалі 45-гадовага непрацоўнага мясцовага жыхара, які займаўся незаконным абменам валют. Мужчына меў такі бізнес ад снежня 2014 году, з таго моманту, калі пачаўся валютны дэфіцыт. Дзякуючы сваёй дзейнасці валютчык зарабіў 233,6 мільёна рублёў. У часе затрымання ў яго канфіскавалі 227,3 мільёна рублёў, 13,6 тысячы долараў і 400 еўра, інфармуе БелаПАН.

А ў пятніцу 23 студзеня за парушэнне парадку правядзення валютных аперацый затрыманы непрацоўны жыхар Нароўлі, у якога канфіскавалі 4 тысячы долараў. На мужчыну склалі адміністратыўны пратакол, інфармуе прэс-служба МУС.