У Барысаве 22-гадовая дзяўчына павесілася на могілках

У Барысаве 22-гадовая дзяўчына павесілася на могілках

У Барысаве знайшлі павешанай 22-гадовую дзяўчыну. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Цела дзяўчыны знайшлі некалькі дзён таму на мясцовых могілках — яна павесілася на дрэве. Слядоў крымінальнага характару не знойдзена.

Цяпер следчыя апытваюць сваякоў, знаёмых дзяўчыны, каб вызначыць прычыны і абставіны здарэння. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.