У Барысаўскім раёне забілі ігуменню праваслаўнага манастыра

У Барысаўскім раёне забілі ігуменню праваслаўнага манастыра

У Барысаўскім раёне ў вёсцы Барань забілі ігуменню праваслаўнага Свята-Ксеніеўскага манастыра Васілісу. Пра гэта паведамляе сайт mlyn.by. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, забіла яе жанчына, якая прыходзіла ў манастыр дапамагчы па гаспадарцы. Следчы камітэт праводзіць расследаванне.

Вядома, што ігуменні Васілісе было 67 гадоў. Яна нарадзілася ў Чарнігаўскай вобласці Украіны. Кіравала манастыром з 2004 года.

"Беларускі партызан" піша, што Свята-Ксеніеўскі манастыр раней аказваўся ў цэнтры скандалу. Яшчэ ў 2007-2008 гадах з'яўляліся публікацыі, што ў Барані людзі прыходзяць да мясцовых жыхароў і прапануюць ім ахвяраваць свае дамы манастыру. Быў выпадак, калі жонка аднаго бізнесмена пасля паездак у згаданы праваслаўны манастыр стала дзіўна сябе паводзіць, перапісала на сябе сямейны бізнес, у якім стала ўдзельнічаць ігумення і іншыя прадстаўнікі абіцелі, адмовілася ад дзяцей, хацела адсудзіць дом, каб і яго аддаць. Паводле слоў мужчыны, ён і сам патрапіў пад уплыў манастыра і нават думаў стаць манахам. Пачаліся гаворкі пра тое, што там ёсць псіхолагі, якія валодаюць спецыяльнымі методыкамі. У СМІ пачалі з'яўляцца паведамленні, што з манастыра сышлі амаль усе манахіні, што там "дзейнічае секта".

У Барысаўскім раёне забілі ігуменню праваслаўнага манастыра
Фота: mlyn.by