У Барысаўскім раёне п'яная жанчына забіла ўласную маці

У Барысаўскім раёне п'яная жанчына ў сварцы забіла маці, якая пражывала разам з ёй, паведамляе БЕЛТА.

Здарэнне адбылося каля 22-й гадзіны 15 студзеня ў вёсцы Ганцавічы Барысаўскага раёна.34-гадовая жанчына выпівала разам з 62-гадовай маці. Потым жанчыны пасварыліся, і дачка нанесла маці нажавыя раненні. Пры дастаўцы ў лякарню параненая жанчына памерла. Яе дачку затрымалі.

Фота — rbinform.ru