У Баранавічах пенсіянер выпаў з аўтобуса і зламаў нагу
Паводле інфармацыі гарадской ДАІ, мужчына быў моцна п'яны.
Здарэнне адбылося ўдзень 27 жніўня, піша газета "Intex-press". Па словах кіроўцы, пасля таго, як пасажыры зайшлі ў аўтобус, ён зачыніў дзверы і паехаў. Але як толькі ад'ехаў ад прыпынку, то пачуў крык людзей, якія патрабавалі спыніцца. Выйшаўшы з кабіны, кіроўца пабачыў чалавека, які ляжаў на зямлі.
Па словах відавочцаў, 73-гадовы пенсіянер паспрабаваў выйсці з аўтобуса, калі дзверы амаль зачыніліся. Мужчыну зашчыміла дзвярыма нагу, і ён апынуўся пад коламі аўтобуса.
Медыкі хуткай канстатавалі ў пацярпелага пералом нагі і даставілі яго ў лякарню. Мужчына, па словах міліцыянтаў, быў п'яны.
Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка.
Фота — bartrans.net