У Баранавічах беспрацоўны скраў машыну і паехаў шукаць вакансіі ў сталіцу

Жыхар Баранавіцкага раёна, які не мог знайсці працу на малой радзіме, скраў аўтамабіль і паехаў на пошукі заробка ў Мінск. Гэтае кур’ёзнае крымінальнае здарэнне адбылося 11 ліпеня. Маці ўладальніка аўтамабіля “Форд Эскорт” напісала заяву ў міліцыю, што іх машыну скралі са двара дома.

На наступны дзень аўтамабіль знайшлі ў Мінску супрацоўнікі ДАІ Заводскага раёна. За рулём быў 30-гадовы жыхар гарадскога пасёлка Гарадзішча Баранавіцкага раёна.

Затрыманы сказаў, што быў п’яны, убачыў машыну і спантанна вырашыў, што яму трэба ехаць у Мінск і шукаць там працу.

Дзеянні мужчыны кваліфікавалі як крадзеж, паведамляе Intex-press.