У Баку сілавікі прыйшлі з ператрусам у офіс "Sputnik-Азербайджан"

Агенцтва Sputnik

Агенцтва Sputnik / ria.ru

У Баку сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю расійскага прапагандысцкага СМІ "Sputnik-Азербайджан", паведамляе Jam-news. Яно ўваходзіць у групу "Россия сегодня", якой кіруе адыёзная Маргарыта Сіманьян.

У лютым МЗС Азербайджана абвясціў пра ліквідацыю прадстаўніцтва "Россия сегодня" ў Баку. Але яно і не думала спыняць працу, а ў офіс працягвалі хадзіць дзясяткі супрацоўнікаў. Сёння там праходзіць ператрус.

Канфлікт адбываецца на фоне дыпламатычнага абвастрэння паміж Баку і Масквой. Напярэдадні ў расійскім Екацярынбургу арыштавалі некалькіх азербайджанцаў — у рамках справы пра забойствы ў 2000-я. Пры іх затрыманні загінулі два чалавекі — паводле версіі расійскага СК, адзін "памёр ад сардэчнай недастатковасці", а прычына смерці другога пакуль "высвятляецца".

Пасля інцыдэнту Азербайджан адмяніў усе культурныя мерапрыемствы, звязаныя з Расіяй, адклікаў парламенцкую дэлегацыю і выказаў афіцыйны пратэст.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.