У Бабруйску хлопец угнаў тралейбус
Злачынства адбылося ў суботу, 6 снежня.
25-гадовы бабруйчанін 6 снежня ўгнаў тралейбус з тэрыторыі тралейбуснага ўпраўлення на вуліцы Мінскай, паведамляе магілёўская міліцыя.
Праваахоўнікі затрымалі зламысніка. На яго пачалі крымінальную справу за ўгон транспартнага сродку. Хлопцу пагражае да сямі гадоў зняволення.
Дарэчы, раней бабруйчанін ужо меў судзімасць за аналагічнае злачынства.
Ілюстрацыйнае фота — bobruisk.ru