У аўторак у Беларусі чакаецца да 13 градусаў цяпла

У аўторак у Беларусі чакаецца да 13 градусаў цяпла

У аўторак, 2 лістапада, у Беларусі ў асобных раёнах пройдуць невялікія дажджы, магчымы туман. Вецер чакаецца заходні, 3-8 метраў за секунду, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе 2-7 цяпла, у дзённыя гадзіны — 7-13 градусаў вышэй за нуль.

Фота: БЕЛТА

У аўторак у Беларусі чакаецца да 13 градусаў цяпла