У Астраўцы бацькі чацвярых дзяцей зладзілі крывавую панажоўшчыну

У Астраўцы муж і жонка ўчынілі сварку, якая скончылася крывавай панажоўшчынай. Спачатку сужэнцы разам выпівалі, а потым жонкай пайшла адпачыць у суседні пакой і яе не было каля гадзіны. Нецвярозы муж не зразумеў, куды падзелася жанчына і вырашыў, што яна пайшла яму здраджваць. Калі ж яна вярнулася, то ён учыніў скандал. Жонка схапіла нож і ўдарыла ім мужа ў жывот.

Па дапамогу медыкаў мужчына звярнуўся не адразу, а толькі тады, калі яму стала зусім кепска. Лекары і паведамілі ў міліцыю пра крымінальны характар ранення. На жонку завялі крымінальную справу за наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі.

Дарэчы, у гэтай сям’і гадуецца чацвёра малалетніх дзяцей.

Фота з архіву