У 2015-м у Беларусі могуць пачаць ставіць на ўлік педафілаў (відэа)

На сённяшні дзень максімальнае пакаранне за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў з удзелам дзяцей складае 13 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Плануецца, што папраўкі ў Крымінальным кодэксе распаўсюдзяць пакаранне і на калекцыянаванне такіх матэрыялаў, а таксама на маніпуляцыі і сэксуальныя дзеянні з непаўналетнімі. Толькі з пачатку бягучага года ў Беларусі было выяўлена 75 ахвяр педафіліі.

Вось што гаворыць у каментары тэлеканалу АНТ Дзмітрый Цаюн, начальнік аддзела ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС:

"Былі дастаткова гучныя, рэзанансныя справы, выяўленыя намі. Быў выпадак, калі дастаткова вядомы спартсмен у Беларусі, знаходзячыся ў адным з рэгіёнаў, гвалтаваў спачатку сына свайго, а пасля пераехаў у Мінск, гвалтаваў сваю малую дачку. На сённяшні дзень злачынца асуджаны".

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі працы, сёння больш за мільён дзяцей ўцягнутыя ў вытворчасць парнаграфіі. Кожнае пятае дзіця ад 10 да 17 гадоў атрымлівае непрыстойныя прапановы праз інтэрнэт. Па статыстыцы, у сеціве з мэтай шантажу і ўключэння дзяцей у сэксуальнае рабства дзейнічаюць каля 50 тысяч зламыснікаў.  

Фота — Fotolia