Тысячы жыхароў Будапешта выйшлі на пратэст супраць візіту Пуціна (відэа)
Дэманстрацыя, арганізаваная пратэстным рухам Human-Platform, прайшла пад лозунгам: “Пуцін — не, Еўропа — так”.
Напярэдадні прыезду расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ў Венгрыю, у яе сталіцы прайшла акцыя пратэсту супраць гэтага візіту. У дэманстрацыі, арганізаванай пратэстным рухам Human-Platform, прынялі ўдзел каля 2000 чалавек. Акцыя прайшла пад лозунгам “Пуцін — не, Еўропа — так”. Некаторыя яе ўдзельнікі трымалі ў руках і ўкраінскія сцягі, піша Deutsche Welle.
Прэзідэнт Расіі мусіць наведаць Будапешт у аўторак, 17 лютага. Гэта мусіць быць першы двухбаковы візіт расійскага лідара ў адну з краінаў Еўрасаюза, пачынаючы з чэрвеня 2014 года. Галоўнай тэмай перамоваў з прэм’ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам стануць пытанні энергетыкі.
“Гэты візіт больш важны для Пуціна, чым для Орбана, — цытуе агенцтва AFP словы Андраша Раца, аналітыка Фінскага інстытута міжнародных адносін. — Пуцін можа паказаць іншым заходнім краінам, што ў яго ёсць саюзнік, які ўваходзіць у ЕС і NATO, што адзінства Еўрасаюза зусім не трывалае.
Фота: Getty Images