Тры беларускія клубы даведаліся сапернікаў у 1-м раўндзе Лігі канферэнцый

Кубок Лиги конференций

17 чэрвеня ў Ньёне адбылася лёсаванне першага адборачнага раўнда Лігі канферэнцый УЕФА сезона 2025/26 / Getty Images

У першым раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый "Тарпеда-БелАЗ" сустрэнецца з македонскімі "Работнічкамі", брэсцкае "Дынама" згуляе супраць чарнагорскай "Суцьескі", а гродзенскі "Нёман" — супраць армянскага "Урарту".

Першыя матчы пройдуць 10 ліпеня, матчы ў адказ — 17 ліпеня 2025 года. У адборачных раўндах і плэй-оф каманды гуляюць на выбыванне ў два матчы.

Беларусь знаходзіцца пад банам УЕФА з-за статусу саагрэсара ў вайне супраць Украіны, таму хатнія гульні беларускіх клубаў будуць праходзіць на нейтральным полі і без гледачоў.

Папярэдне — гэта будуць стадыёны ў Венгрыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.