Мінскае "Дынама" даведалася саперніка ў 1-м раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

Жеребьёвка Лиги чемпионов

17 чэрвеня ў Ньёне прайшло лёсаванне першага адборачнага раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА сезона 2025/26 / Getty Images

Мінскае "Дынама" згуляе супраць балгарскага "Лудагорца" у першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Беларускі клуб быў у кошыку нясеяных каманд.

Першы матч адбудзецца 8 або 9 ліпеня, матч у адказ — 15 або 16 ліпеня 2025 года. У адборачных раўндах і раўндзе плэй-оф каманды змагаюцца паводле прынцыпу выбывання, гуляючы па два матчы.

Беларусь знаходзіцца пад банам УЕФА з-за статусу суагрэсара ў вайне супраць Украіны, таму хатнія гульні беларускіх клубаў будуць праходзіць на нейтральным полі і без гледачоў.

Папярэдне — гэта будзе стадыён у Венгрыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.