SpaceX страціла ракету, а трансжанчына выйграла суд у McDonald's — #IхНоравы

Міжнародныя навіны / @rubanau_collage
Трансжанчына з Лівіі, якая працавала ў берлінскім McDonald's, выйграла суд супраць кампаніі і нават атрымала кампенсацыю за гендарную дыскрымінацыю.
Той выпадак, калі адзін чалавек перамог цэлую карпарацыю. Як лічыце, ці магчыма такое ў Беларусі?
Трансжанчына ў Берліне падала ў суд на McDonald's, заявіўшы пра дыскрымінацыю
Кайлі Дыван у 2017 годзе прыехала з Лівіі ў Германію. У 2019 годзе яна пачала працаваць у філіяле McDonald's на Цэнтральным вакзале Берліна.
Спачатку Дыван ідэнтыфікавала сябе як небінарную персону, таму пераапраналася альбо ў мужчынскай, альбо ў жаночай распранальні. Аднак з 2020 года яна заявіла, што хоча, каб яе называлі толькі займеннікам “яна". У ліпені 2023 года Дыван праінфармавала пра гэта кіраўніцтва і з тых часоў насіла выключна жаночае адзенне.
У снежні 2023 года адбыўся канфлікт: Кайлі Дыван хацела пераапрануцца ў жаночай распранальні, аднак мусульманская калега забараніла ёй уваход. Акрамя таго, паводле яе слоў, як мінімум адзін з кіраўнікоў адмовіў ёй у прызнанні яе гендарнай ідэнтычнасці. Для Дыван гэта стала відавочным выпадкам дыскрымінацыі.
Пасля гэтага яна падала іск з патрабаваннем кампенсацыі і на некалькі месяцаў пайшла на бальнічны. Улетку 2024 года Дыван зноў вярнулася да працы ў філіяле.
На судовым паседжанні ў Берліне McDonald's і Дыван дамовіліся пра скасаванне працоўнай дамовы, неадкладнае вызваленне ад абавязкаў, выдачу станоўчай характарыстыкі і выплату кампенсацыі ў памеры 16 500 еўра.
Конара Макгрэгара зноў абвінавацілі ў згвалтаванні
Конара Макгрэгара абвінавацілі ў згвалтаванні яшчэ адной жанчыны: грамадзянскі іск супраць экс-чэмпіёна UFC падала 49-гадовая віцэ-прэзідэнт з Уол-стрыт, якая не назвала свайго імені, паведамляе The Guardian.
Згодна з дакументамі, інцыдэнт адбыўся 9 чэрвеня 2023 года, пасля чацвёртай гульні паміж “Маямі Хіт” і “Дэнвер Нагетс”. Сцвярджаецца, што адзін з чальцоў каманды Макгрэгара сілком адвёў яе да Конара.
Пасля гэтага спартовец завёў меркаваную ахвяру ў кабінку туалета і “падвергнуў сексуалізаванаму гвалту”.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.