Частка затрыманых на мяжы з Беларуссю літоўскіх грузавікоў ужо вызваленыя

Беларуска-літоўская мяжа

Беларуска-літоўская мяжа / delfi.lt

Літва здолела вярнуць частку грузавікоў, якія былі затрыманыя на мяжы з Беларуссю, паведаміла прэм’ер-міністр краіны Інга Ругінене.

"У нас ёсць інфармацыя, што значная колькасць грузавікоў ужо працягвае працаваць, курсуючы паміж Літвой і Беларуссю, невялікая колькасць усё яшчэ знаходзіцца ў Беларусі. Мы працуем над гэтым, але сітуацыя вырашаецца паступова", — цытуе словы літоўскай прэм’еркі Delfi.

Ругінене выказала ўпэўненасць, што гэта вынік работы амерыканскай дыпламатыі і літоўскіх інстытутаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.