Топ-менеджараў трох страхавых кампані у Мінску затрымліваў "Алмаз"

Затрыманне аднаго з менеджараў / МУС Беларусі
Топ-менеджараў трох буйных страхавых кампаній затрымалі ў Мінску за атрыманне хабару, паведамляе прэс-служба МУС. Затрыманне праводзілі аператыўнікі 1-га ўпраўлення ГУБАЗіК пры сілавой падтрымцы байцоў спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз".
Паведамляецца, што ўсе затрыманыя — мужчыны ў гадах. Гэта два генеральныя дырэктары 47 і 62 гадоў, а таксама 65-гадовы мужчына, які раней займаў аналагічную пасаду. Затрыманне 60-гадовых менеджараў з дапамогай антытэрарыстычнага падраздзялення "Алмаз" уражвае асабліва...
У МУС заявілі, што сёлета ў чэрвені мужчыны, "уступіўшы ў супрацьпраўную змову з прадстаўнікамі камерцыйных структур", атрымалі хабар. Паводле папярэдніх звестак, гаворка ідзе пра дзясяткі тысяч еўра і долараў.
Міліцыя высвятляе іншых асобаў, датычных да карупцыйнай схемы. Ідзе праверка фінансавай дзейнасці страхавых фірмаў за апошнія гады. На затрыманых пачалі крымінальныя справы за атрыманне хабару ў буйным памеры — ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.