ТГ-канал "Краіна для жыцця" трапіў у экстрэмісцкі спіс
Улады ўнеслі ў "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" тэлеграм-канал, чат і чат-бот ініцыятывы Сяргея Ціханоўскага "Краіна для жыцця" і тэлеграм-канал аднайменнага фонду.
Як паведамляецца ў дакуменце, такое рашэнне суд Цэнтральнага раёна Мінска прыняў 12 ліпеня.
На днях у Беларусі на сем сутак асудзілі брэсцкага прадпрымальніка Пятра Паўлоўскага, які даслаў відэа ў іншы ТГ-канал, прызнаны экстрэмісцкім. Ён зняў інцыдэнт у Александрыі, калі вецер падняў у паветра надзіманыя атракцыёны.