Тэмпературныя арэлі чакаюць беларусаў на пачатку зімы
Зіма ў Мінску
Снежань, што пачынаецца на наступным тыдні, будзе сёлета цяплейшым за норму. Прагназуецца, што ў першы месяц зімы паветра будзе прагравацца прыкладна на паўтара градуса вышэй за звыклыя значэнні. Якія на паўднёвым захадзе Беларусі роўныя -2°С, а на паўночным усходзе — -5°С.
Гэта значыць, будзе больш дажджоў і менш снегу. А калі і будзе снег — дык мокры. А ў сувязі з туманамі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
У першыя сем дзён зімы-2025 уласна зімы і не прадбачыцца. Уночы слупкі тэрмометраў будуць апускацца максімум да -2 градусаў. Самымі халоднымі будуць ночы на аўторак і на нядзелю. Днямі ж будзе да 6 градусаў цяпла.
У Мінску з 1 па 7 снежня, паводле прагнозаў, дажджоў або снегападаў не прадбачыцца. Па начах будзе ад -3°С да -1 °С. У дзённыя гадзіны — да 4 градусаў вышэй за нуль.