Сёння ў Сочы Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным і Пашынянам

14 траўня Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца ў Сочы. У гэтым расійскім горадзе пройдзе пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. У ім прымуць удзел кіраўнікі Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана. Арменію прадставіць прэм'ер-міністр Нікол Пашынян, нядаўні лідар вулічных пратэстаў (у гэтай краіне ў прэзідэнта толькі прадстаўнічыя функцыя, рэальная ўлада — у прэм'ера). У якасці госця запрошаны прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон, інфармуе БЕЛТА.
У 2018 годзе Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет збіраецца ўпершыню. Падрабязна пра парадак дня гл. тут.
На мінулым тыдні Лукашэнка анансаваў сустрэчу з Пуціным, гаварыў, што ў расійскага прэзідэнта могуць узнікнуць да яго нейкія прэтэнзіі па "праблемных пытаннях".