Сёння стартуе чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе

Сёння стартуе чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе

27-ы чэмпіянат Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі стартуе сёння, 1 красавіка. Самымі першымі па матч выйдуць “Мінск” і брэсцкае “Дынама” — гульня пачнецца ў 14.00 на хатняй пляцоўцы сталічнай каманды.

У 14.30 у Наваполацку пачнецца гульня мясцовага “Нафтана” са “Слуцкам”.

У 15.00 “Гарадзея” гуляе з “Шахцёрам”.

У 16.00 “Тарпеда-БелАЗ” пачне матч з “Іслаччу”.

У 17.00 “Дняпро” прымае мінскае “Дынама”.

У 19.30 “Гомель” гуляе з БАТЭ.

Матчы “Нёман” — “Славія” і “Крумкачы” — “Віцебск” пройдуць заўтра, 2 красавіка.

Нагадаем, што па выніках мінулага сезона прызавыя месцы ў чэмпіянаце занялі БАТЭ, “Шахцёр” і мінскае “Дынама”. У вышэйшу лігу вярнуліся “Дняпро” і “Гомель”, а “Белшына” і “Граніт” выбылі ў 1-ю лігу.