Сёння пройдуць матчы футбольнага чэмпіянату Беларусі
Сустрэнуцца "Нафтан" і брэсцкае "Дынама", "Тарпеда-БелАЗ" і "Слуцк", "Дняпро" і "Белшына".
Нагадаем, учора БАТЭ і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю 0:0, салігорскі "Шахцёр" упэўнена перамог “Мінск” — 3:1, гродзенскі "Нёман" і "Гомель" згулялі ўнічыю 1:1.
У чэмпіянаце лідыруе БАТЭ з 19 ачкамі, у мінскіх дынамаўцаў на 2 ачкі менш.