Сёлета ў жыхароў Магілёўшчыны канфіскавалі ажно 88 самагонных апаратаў

Апошні выпадак быў зафіксаваны 7 кастрычніка ў вёсцы Пушкава Касцюковіцкага раёна. 44-гадовы мужчына вырабляў самагонную брагу з яблыкаў і захоўваў яе ў пласмасавай бочцы ў лазні.

У міліцыі гавораць, што ад пачатку года да адміністрацыйнай адказнасці за выраб самагонкі былі прыцягнуты 1213 грамадзян. Адказнасць за захоўванне болей за 30 літраў брагі складае ад 750 тысяч да 4,5 мільёнаў рублёў з канфіскацыяй спіртаўтрымальнай прадукцыі.