Сярэдні заробак у Мінску перавысіў 1100 долараў — Белстат

Грошы / sb.by
Сярэдні заробак у Беларусі за травень склаў 2652,3 рубля. Такія афіцыйныя звесткі паведамляе Белстат.
У параўнанні з красавіком заробкі беларусаў выраслі на 38,8 рубля.
Самыя высокія заробкі, што лагічна, у Мінску. Па версіі ўладаў, сярэдні мінчук атрымлівае больш за 1100 долараў — 3504 рублі. Высокія заробкі маюць таксама жыхары Мінскай вобласці — у сярэднім 2726 рублёў.
Самыя нізкія заробкі атрымліваюць жыхары Віцебскай (2229,8 руб.) і Магілёўскай (2253,1 руб) абласцей. У Гомельскай вобласці сярэдні заробак складае 2360,4 руб., Гродзенскай — 2356,3 руб., Брэсцкай — 2311,7 руб.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.